Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОКУ (НІЗКА 4)

* * *
Шукаю ў сеціве імёны сяброў,
Якіх я не бачыў многа год.
Цікава, ці шукае там хтось мяне?

* * *
Некалі мы адкажам перад Богам
За сваё жыццё. Але раней
Мы павінныя адказаць адзін перад адным.

* * *
Слупы – гэта літары І,
Над якімі ноч расстаўляе
Кропкі ліхтароў.

* * *
Той, хто валодае словам,
Авалодае калісці краінай,
Бо яму належаць душы людзей.

* * *
Калі адгарыць апошняя зара гэтага свету,
Людзі – адзі аднаго ў цемры –
Будуць шукаць па гуках роднай мовы.

* * *

ХОКУ (НІЗКА 3)

* * *
Возера, пакрытае лёдам, -
Сляпое вока зямлі,
Якое глядзіць у неба.

* * *
На шляхецкім гербе – рыцар,
Які пакорна стаіць на каленях.
І напіс: “Толькі перад Богам”.

* * *
Гулялі ў хованкі.
Аднаго з гульцоў
Не адшукалі дагэтуль...

* * *
Дзіцячае свята.
На галаве маленькай дачкі
Цудоўнай кветкай распускаецца бант.

* * *
Жыццё – гэта каляндар
Смерць кашчавай рукой
Абрывае што дзень лісткі.

* * *
Праўда – гэта наждак,
Абзатыўны сродак, які

ХОКУ (НІЗКА 2)

* * *
Я не бачыў яе дзесяць год,
А калі спаткаў – пазнаў
Толькі па голасу.

* * *
На брудным паркане крэйдай –
“Я кахаю...” Каго?
Хто гэты шчаслівы?

* * *
Часам заплюшчу вочы
І бачу сябе дзіцяняцей,
Чую свой шчаслівы смех.

* * *
Краіна маёй душы –
Дзяржава, якая ашчацінілася зброяй
У страсе перад нападам.

* * *
Зіма.
Па ўзорах на шыбе
Варажу, як па лініях далоні.

* * *
Белы аркуш паперы –
Як першы некрануты снег –
Шкада брудзіць атрамэніам.

ХОКУ (НІЗКА 1)

* * *
На пялёстках
Асенняй позняй ружы
Не растае першы снег.

* * *
Дымы над комінамі
Ў празрыстым паветры
Нагадваюць чараду драконаў.

* * *
Верасень. Кветкі вяргінь
Спрачаюцца сваёй прыгажосцю
З лісцем – чырвоным і жоўтым.

* * *
Кактус на халодным зімовым акне –
Пасол далёкай паўднёвай краіны
Раскрывае сваю цудоўную кветку.

* * *
Распасцёртыя крылы матылька –
Старонкі разгорнутай кнігі.
Хто прачытае тайнапіс іх узораў?

* * *

Будынак, аздоблены гатычнымі вежамі,
Далёкі гук кляштарнага звона,
І водар урачыстай белай ружы...
На мяжы начы і дня ўваскрасае Сярэднявечча.

КЕЛІХ

Жыццё – гэта баляванне, на якім
Перад кожным госцем стаяць два келіхі:
У адным – атрута,
У другім – віно адвечнага жыцця.
Яны не адрозніваюцца адзін ад аднаго
Ані пахам, ані колерам, ані, нават, смакам.
Як не памыліцца келіхам,
Мовячы свой галоўны тост.

АРХЕОЛАГ

Сіжу на беразе мора, якое
Помніць галасы неандэртальцаў,
Чые косці нядаўна
Я павыкопваў з-пад зямлі.

Ён імкнуўся да гарызонта, а калі
Дасягнуў Месца, дзе неба
Злучаецца з зямлёй,
Напісаў на яго празрыста-блакітным крыштале:
“Тут быў...”. Дадаў імя і дату.

На чорным абрусе неба
Зорачкі – крошкі, якія
Засталіся пасля трапезы багоў.
Поўня – забыты блін.

Аднойчы ў Сібіры, у горадзе Н.
Здарыліся маразы – такія,
Што не вытрымалі нават помнікі на плошчах,
Нават статуі, што аздаблялі паркі і скверы.
Яны зышлі са сваіх пастаментаў,
Пашыхтаваліся ў доўгую калону, і,
Грукаючы па брукаванцы бронзавымі ды каменнымі нагамі,
Накіраваліся да будынка мэрыі.
Там, абагрэўшыся, яны выпілі кан’яку
З асабістых запасаў кіраўніка горада,
Разамлелі, загаманілі,
Хтосці пусціў слязу,
А пяшчотная гіпсавая німфа,
Даўно закаханая ў бронзавага Леніна,
Упершню насмелілася пацалаваць свайго выбраніка.

Ленты новостей