Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Не адшукаўшы шчасця на дарогах жыцця,
Не знайшоўшы мудрасці сярод людзей,
Не пачуўшы ад іх слоў суцяшэння,
Калі сэрца сціскала туга,
Ты шукаеш усё гэта на старонках кніг.

Ты на правільным шляху!

Руна Дагаз
Светлым матылём
Пырхае над жыццём чалавека.

МАНІЯ ВЕЛІЧЫ

Калісці і мой дом
Станецца домам-музеем,
І экскурсавод
Будзе паказваць
- Куфаль, з якога я піў,
- Ложак, на якім я спаў,
- Стол, за якім я працаваў,
А на ім -
Мой апшні недапісаны верш...

Сёння вечар, прысвечаны вершам.

Нявольніца стане свабоднай,
Калі пакахае гаспадара,
Калі яго жаданні стануць яе жаданнямі,
Калі яго памкненні стануць яе памкненнямі,
Калі дабраахвотна падарыць гаспадару тое,
Што належыць яму па закону...

У раманах фэнтэзі - цуды ды дзівосы,
У раманах фэнтэзі - каралі ды рыцары,
У раманах фэнтэзі - замкі з таямніцамі,
У раманах фэнтэзі - шчырае каханне.

Шчырае каханне толькі ў фэнтэзі?

У чаканні пунсовага ветразя
Сотні і тысячы дзяўчын
Стаялі на беразе мора
Ля самай кромкі вады,
І набягаючыя хвалі
Пешчылі іх босыя ногі.

Яны стаялі месяцы, годы дзесяцігоддзі...
Яны былі такія шчаслівыя,
Калі пабачылі ля небакрая
Чорны ветразь Харона.

НАЦЮРМОРТ

Срэбны падшклянак.
Свечка амаль згарэла.
Старыя кнігі -
У адной з іх бракуе старонак.

ХОКУ (НІЗКА 7)

* * *
Малюнак сюррэалiста:
Укрыжаваны голуб
Узлятае разам з крыжам

* * *
Спектакль скончыўся.
Акцёр у грымёрцы
Не хоча здымаць кароны.

* * *
На гербе каралёў Францыі
Тры геральдычныя лілеі -
Тры літары "псі".

* * *
Караблі адплываюць...
Гадаю на ружы вятроў -
Ці вернуцца?

* * *
Расшпiлiла верхнi гузiк -
Нiбы намякае...
Цi так?

* * *
Мы не бачыліся трыццаць год.
І вось зноў, як у юнацтве,
Я нясу ёй кветкі...

* * *
Жыццё - кніга.
Выходныя дадзеныя -
Напіс на помніку.

ТОСТ

Паэты - корпус ратавання края
Ад цемрашальства, панавання зла,
І я цяпер свой келіх паднімаю
За тое, каб паэзія жыла!

Ленты новостей