Пішацца кніга лёсу
Пяром з крыла анёла
На пергаменце, зробленым
Са скуры нячысціка.
Бог паслаў да людзей анёла
Каб той абдарыў людзей шчасцем.
На падлёце да зямлі трапным стрэлам
Забіў анёла ўдалы паляўнічы,
І прадаў у музей за добрыя грошы
Пудзіла невядомай жывёлы.
Бог паслаў другога анёла,
Каб той абудзіў у людзях сумленне.
Хтосці забіў і гэтага, другога,
І някепска, гавораць, запрацаваў на гэтай справе.
Многа Бог пасылаў яшчэ анёлаў
Са словамі дакарання і гневу...
Стала модай даўно ў паненак
Аздабляць свае капялюшкі
Пёрамі з анёлавых крылаў.
А ўлады нашы з поспехам гандлююць
Ліцэнзіямі на адстрэл анёлаў.
Шмат гадоў прайшло, як у горадзе на Волзе
Нарадзілася Смерць у абліччы чалавека,
У абліччы кучаравага хлапчука з блакітнымі вачыма.
Шмат гадоў прайшло, як Смерць увайшла ў сілу
Як яна запанавала на вялізным абшары,
Як абрушыла тысячы душаў у Пекла.
Шмат гадоў прайшло, як Смерць пахавалі
У галоўным горадзе вялікай краіны,
Што паўсвета трымала ў жаху.
Шмат гадоў прайшло, але цягнуцца і сёння
Ашуканыя людзі наведаць капішча Смерці,
Маўклівай чаргой яны стаяць на плошчы...
Яшчэ прынцам – зусім маладым –
Побач са сваім валадарным бацькам
Ён адправіўся ў свой першы паход
І атрымаў карону на поле паразы –
Над целам забітага караля.
Шмат гадоў ён змагаўся з ворагамі за Айчыну,
Шмат разоў ён губляў сяброў і паплечнікаў,
Не аднойчы глядзеў ён у вочы хлусьне і здрадзе,
Не аднойчы ён заставаўся пераможцам.
Сёння – зноў выпраўляцца ў паход.
Побач з ім – ужо пасівелым –
На магутным дрыкганце сын.
Ці зможа і ён у свой час
Падняць карону...
Пасля Гамэра пісаць пра вайну – гэта або падражаць, або спрачацца,
Апяваць мірную сялянскую праццу – азначае стацца эпігонам Гесіода, іншага вялікага грэка
Паспрабуй зрабіць сваёй тэмай таямніцы сусвета – і згубяцца вершы твае ў промнях славы квірыта Лукрэцыя.
І толькі любоў вартая таго, каб яе праслаўляць кожны раз нанова, бо кожная любоў непадобная да іншай,
Бо выбіраючы сабе любоў, чалавек выбірае свой лёс.
Часам, стаміўшыся ад кніг, я заплюшчваю вочы і бачу:
Па абшару паўночнага мора бягуць бясконцыя рады хваляў,
А над імі – стракатыя ветразі і іклы драконаў,
Чые галовы аздабляюць насы караблёў.
Вікінгі! Як я зайздрошчу вам!
Як я зайздрошчу вашай праўдзе мяча і вясла,
Вашай праўдзе карабельнага братэрства,
Вашым мужным сэрцам драпежнікаў,
Якія, не ведаючы ані жаху, ані сумневу,
Імкліва лятуць на здабычу.
Спрагаючы лацінскія дзеясловы,
Шукаючы вырашэння складанай задачы,
Разгадваючы невераможна запутаны рэбус,
Мы рушымся шляхам дасканаласці, шляхам,
Якім прайсці можа не кожны,
Бо для гэтага трэба заўсёды
Бачыць крыштальны палац у яго канцы.
... босыя ногі Настаўніка пакідалі на цёплым, мяккім пылу дарогі сляды.
А за Ім - ішлі верныя вучні яго, якія затапталі гэтыя сляды.
За вучнямі ішлі вучні вучняў, якія затапталі сляды тых, хто паказваў ім накірунак.
З кожным годам болей і болей людзей ішло па гэтай дарозе,
І аднойчы, дзеля зручнасці хады, дарогу пакрылі асфальтам.
25 чэрвеня 2005 г.
Штовечар вяртаюся дадому,
Дзе чакае мяне кабета –
Самая прыгожая ў свеце,
Дзе ўсміхаецца ў сне маленькая дачка
Я не змагар. Я бы хацеў
Правясці сваё жыццё ў цішыні кабінета
Сярод кнігаў і карцін.
Я дзяліў бы свой дзень
Паміж вершамі і навукай, а ўвечар
Да мяне прыхадзілі бы сябры. І мы
Размаўлялі бы пра паэзію, пра мастацтва,
Пра асаблівасці ўжывання вялікай літары ў нямецкай мове...
...о мае нездзяйсняльныя мары!
02. 01. 2004