Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Часта на ложку сваім я сню сабе горад,
Прыгажэйшага за які ніколі не было на свеце.
Я бачу яго белыя вежы, што працінаюць неба,
Я бачу яго залатыя купалы, што ззяюць як тысячы сонцаў,
Я бачу гасцінна расчыненую браму і герб над ёй:
На блакітным тле залатая яблыня ў кветках.
Я падыходжу да брамы, і, калі застаецца апошні крок,
Адзін толькі крок, каб увайсці ў гэты горад,
Я прачынаюся.

ЛЁС БАГОЎ

Час прыйшоў, і мы адшукалі
Тайныя ўкрывішчы забытых паганскіх багоў,
Дзе яны хаваліся, нібы дзікія зверы,
Ад паляўнічых з крыжом або паўмесяцам у душы.
Мы пабудавалі для іх храмы –
Цэлыя вуліцы храмаў,
Багацейшых за тыя, што яны мелі,
Калі былі ў моцы і славе.
І цяпер па нязелях, спацыруючы паміж імі,
Турысты заўсёды могуць паглядзець
На сабакагаловага Сета ці птушкападобнага Кецалькаатля –
Яны такія прышпільныя...

Я пішу табе з краіны вечнага вечара,
Што заўсёды жыве на мяжы дня і ночы,
Дзе ніколі не бачаць
Ані паўдзённага сонца,
Ані поўні і зорнага неба,
Дзе згубіліся ў шэрай прасторы
Ўсе шляхі, што вядуць да дома...

З томікам Уітмэна ў руках
Я вандрую па гарадах і краінах,
У якіх жывуць добрыя, мужныя людзі,
У якіх вышэй за ўсё ставіцца шчырае сяброўства,
І на мовы якіх не паракладаецца слова "здрада",
Па краінах, так адрозных ад маёй...

...сьціскаючы ў руках дрэўкі дзідаў
Яны паўсталі на шляху гунскае навалы,
На шляху нязьлічаных ордаў Атылы.
Яны выйшлі ў бой, не шукаючы перамогі,
Спадзяючыся памерці раней, чым паветра над Вормсам
Разарве ёнк іх дзяцей і жонак.

...бяконцымі сталёвымі шэрагамі рушылі на Ўсход
Ашчэрыўшыяся доўгімі дзідамі фалянгі Аляксандра Вялікага.
На сваім пераможным шляху яны руйнвалі гарады і царствы,
Аддавалі вагню храмы багоў і палацы цароў,
Утоптвалі ў гразь пасевы – назею селяніна,
Рыхтуючы няшчаснаму нэндзу і голад.
Яы няслі на барбарскі Ўсход
Вялікую элінскую культуру.

Адзін прафэсар тэалёгіі
(Памяць не захавала ягонага прозвішча)
Сьцвяржджае, што душы пэрсанажаў,
Створаных волей і фантазіяй аўтара,
Працягваюць сваё жыццё ў іншым сьвеце,
Побач з душамі памёрлых людзей,
Трапляюць у Пекла ці ў Рай
Адпаведна з учынкамі... цяпер,
Схіляючыся над аркушам паперы,
Я заўсёды хвалююся: якое пасьмяроцце
Я рыхтую нявольнікам свайго пяра.

ТУБЫЛЕЦ

Безабаронны, як птушка дадо,
Ён выйшаў насустрач белым прышэльцам,
Чамусці рашыўшы, што перад ім – людзі

АДНЫ КАЖУЦЬ

Адны кажуць, што неба -
Створанае з панцыра жэлвы,
Іншыя - што гэта ракаўка
Нейкага вялізнага смаўжа.
Мне жа здаецца, што гэта -
Па-просту мыльны пухір,
Які надуў, бавячыся,
Нейкі бажок-дзіцяня.

Гэты паэта пісаў адно эпітафіі,
І могілкі ля мястэчка сталіся ягонай кнігай,
Ягонай адзінай кнігай, з каменнымі старонкамі.

Калі жа ён лёг у зямлю, не знайшлося нікога,
Хто бы склаў для яго пахавальны верш.
На камяні толькі імя і дзве даты – тытульны ліст.

Ленты новостей