На гербе радавым маёй сям'і
На тле блакітным арханёл стаіць.
На неба тле стаіць ваяр нябёс -
Бароніць рода і Айчыны лёс.
І я хачу, каб быў нашчадак мой
Ягонай варты славы незямной.
Я не веру у Рай на зямлі.
Дагарае агонь, дагарае,
Дагараюць цары, каралі,
Не знайшоўшыя ўласнага Рая.
Заганяе сягоння зара
Геральдычны звярынец за краты,
І ніколі ужо “за цара”
У атаку не пойдуць салдаты.
Прыгажосць геральдычных лілей,
Недасяжных для простага вока,
Дагарае ў спакоі алей,
Што прамоклі крывёю глыбока.
І балююць драпежнікі ля
Цела здраджанага караля.
Белы крыж на чырвонным полі,
Тры ільвы на гербе радавым,
Гэта, Гамлет, тваё – да болю,
Каралеўства сплывае ў крыві.
Пад уладай паўночнай зграі,
Што адно паважае – сталь,
Што з тваім каралеўствам стане?
Крумкачы тут наладзілі баль...
Нам з халоднай зямлі вар’яцкай
Валадар перамог прыплыў,
І гуляе каронай дацкай
Фарцінбраса сынок малы.
Азбуку з літары Аз пачыналі Кірыл і Мефодзій.
Ставім цяпер у канцы азбукі літару Я.
Падгніла штосьці ў Каралеўстве Дацкім,
І ў Крымскім Ханстве, і ў Дзяржаве Польскай,
У Мэксыцы, Балівіі, Лібане,
Ў Зямлі Маскоўскай і ў Зямлі Малдаўскай,
Смуродзіць у Тыве і Сан-Марына,
І нават у далёкай экзатычнай краіне людажэрцаў-папуасаў.
І толькі ў сінявокай Беларусі,
Што пад уладай мудрай, непахіснай,
Ўдыхаць мы можам чыстае паветра
Марозным ранкам зімнім...
Вандруючы па пяшчэрах
Ён не заўважыў
Як сталi вiльготнымi сцены,
Як стала мягчэй глеба пад нагамi,
Як пацягнула гнiллю са страўнiка цмока,
У страваводзе якога ён апынуўся
У цябе на паліцах уздоўж сьценаў шматлікія кнігі стаяць.
Наколькі ж разнастайныя яны!
Адны яшчэ пахнуць сьвежай друкарскай фарбай,
Іншыя - перапісаны ад рукі шмат гадоў і, нават, тысячагоддзяў таму -
На паперы, пергаміне, бяросьце, пальмавых лістах, гліняных таблічках.
Ты даўно захоўваеш іх. Па начах
Ты разгортваеш чарговы таямнічы том,
І твае мудрыя вочы звычна сьлізгочуць
Па бясконцых радках гіерогліфаў, літар,
Таямнічых сымбаляў даўно зьніклых рэлігій.
Я ня ведаю, што ў іх. Але цяпер
Мне патрэбна парада твая, і я веру,
Што вось зараз ты паўстанеш з фатэлі
Яны забілі Вялікага Ктулху -
Не як ворага, а проста на мяса.
Нагатавалі з яго смачных катлетаў,
Каўбасаў, шашлыкоў, і таго,
Што па-польску называецца словам вэндліна
А са скуры - крэпкай і мягкай -
Нарабілі цудоўнага абутку -
Для дзяцей для кабет, для мужчынаў...
Як было бы добра, каб мы мелі
Многа многа тлустых, смачных Ктулху.
Ктулху, прыйдзі!
Вершаў ты шмат напісаў на дастойнікаў зацныя гербы.
Твой выглядае як герб, дзе бы даведацца нам.
Пад сьцягамі неіснуючай дзяржавы
Па-за межамі апошняе зямлі
Мы прайшлі, шукаючы ня славы –
У надзеі пошуках прайшлі.
Там нага не адчувала глебы,
Там паветра мела горкі пах.
Сілкаваліся – адно віном і хлебам –
Хлебам вершаванага радка.
А калі ўзышлі ў нябёсах зоры,
Поўня асьвятліла небасхіл,
У абшары зорнае прасторы
Нас сустрэў канклаў нябёсных сіл.
Што слабая абярэ рука –
Лаўр, ці боль цярновага вянка?