Белы крыж на чырвонным полі,
Тры ільвы на гербе радавым,
Гэта, Гамлет, тваё – да болю,
Каралеўства сплывае ў крыві.
Пад уладай паўночнай зграі,
Што адно паважае – сталь,
Што з тваім каралеўствам стане?
Крумкачы тут наладзілі баль...
Нам з халоднай зямлі вар’яцкай
Валадар перамог прыплыў,
І гуляе каронай дацкай
Фарцінбраса сынок малы.