Rss Feed
Яндекс.Метрика

ПАДГНІЛА ШТОСЬЦІ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ДАЦКІМ

Падгніла штосьці ў Каралеўстве Дацкім,
І ў Крымскім Ханстве, і ў Дзяржаве Польскай,
У Мэксыцы, Балівіі, Лібане,
Ў Зямлі Маскоўскай і ў Зямлі Малдаўскай,
Смуродзіць у Тыве і Сан-Марына,
І нават у далёкай экзатычнай краіне людажэрцаў-папуасаў.
І толькі ў сінявокай Беларусі,
Што пад уладай мудрай, непахіснай,
Ўдыхаць мы можам чыстае паветра
Марозным ранкам зімнім...