Rss Feed
Яндекс.Метрика

НАСТАЎНІКУ

У цябе на паліцах уздоўж сьценаў шматлікія кнігі стаяць.
Наколькі ж разнастайныя яны!
Адны яшчэ пахнуць сьвежай друкарскай фарбай,
Іншыя - перапісаны ад рукі шмат гадоў і, нават, тысячагоддзяў таму -
На паперы, пергаміне, бяросьце, пальмавых лістах, гліняных таблічках.
Ты даўно захоўваеш іх. Па начах
Ты разгортваеш чарговы таямнмчы том,
І твае мудрыя вочы звычна сьлізгочуць
Па бясконцых радках гіерогліфаў, літар,
Таямнічых сымбаляў даўно зьніклых рэлігій.
Я ня ведаю, што ў іх. Але цяпер
Мне патрэбна парада твая, і я веру,
Што вось зараз ты паўстанеш з фатэлі
І разгорнеш кнігу, карысную менавіта мне.