Сумны восеньскі вечар.
Дождж за вакном, адзіноцтва.
Успаміны пра нядоўгае шчасце.
Які банальны сюжэт...
Якое банальнае жыццё...
Усіх, хто пакланяецца агульным са мной хімерам,
Я заклікаю пад сцягі неіснуючай дзяржавы,
Якую немагчыма адшукаць на мапе,
Але якой належыць сэрца....
Натхненне нельга купіць
А скрасці?
А выменяць на што-небудзь?
Напрыклад, на душу...
Як заключыць між сабой мір
Пешкам чорным і белым,
Калі іх рушаць у бой
Рукі гульцоў...
Размаўляючы са сваім страхам,
Будзь заўсёды дабразычлівым і ветлівым,
І ніколі не апускай вачэй.
Канапкі + кава = раніца.
Абед у сталоўцы + кава ў офісе = подзень.
Келіх віна ў коле сям'і + ... = вечар.
Ураўненне начы я не буду пісаць.
Яго ведае кожны, хто ...
* * *
Хачу ў Афіны.
Там, кажуць, нядаўна адкрылі
Дом-музей Дыягена.