Я хацеў бы даведацца са старажытных кнігаў,
Толькі не распавядуць яны, не адкажуць
Пра людзей з дапатопнай, з даноевай эпохі.
Як жылі яны, да чаго імкнуліся,
Што за песьні спявалі каханым,
Як падаткі плацілі ўладам.
Мне даведацца было бы цікава:
У якіх гарадах яны жылі,
Як маліліся яны Богу...
А яшчэ турбуе розум пытанне:
Ці былі ў іхняй мове артыклі?
Праяжджаючы аднойчы ўвечар
Праз невялікую паўзакінутую вёску,
Я пабачыў святло ў вакне храма –
Невялікай драўляной царкоўкі.
Я ўвайшоў унутр і пабачыў,
Як у цалкам пустым памяшканні
Набажэнства вёў святар старэнькі,
І нікога не было больш у храме.
А калі ў канцы набажэнства
Падайшоў я да крыжа цалавання,
Мне сказаў святы айцец: “Бог прывёў Вас.
Сёння захварэў мой адзіны прыхаджанін…”
Рыхтуючыся да ўласнае смерці,
Падумай пра колер труны. У чырвонай,
Колеру пякельнага полымя,
Трапіш у Пекла. У блакітнай,
Колерам падобнай да неба,
Пойдзеш нябёснай дарогай. У Рай
Лёгка трапляюць у белай, бо белы -
Колер праведных душаў. Таксама,
Кажуць, што ў Рай часта трапляюць
У трунах з негабляваных дошкаў,
Але гэта толькі святыя....
15 студзеня 1017 г.
Мой продак далёкі, насельнік Сярэднявечча,
Як часта ў снах і фантазіях я бачу цябе!
Я бачу, як схіліўшыся над канторкай,
Ты нешта выводзіш на аркушы паперы.
Пяро паскрыпвае і за ім, радок за радком,
Цягнуцца літары …. я не магу разабраць словаў.
Я не магу прачытаць тваіх думак, зразумець тваіх пачуццяў!
А аднойчы я забачыў цябе на палубе карабля –
Запахнуты ў плашч, у шыракаполым капялху,
Ты паліў люльку і штосці тлумачыў капітану.
Магчыма, вы абмяркоўвалі машрут,
Які павінны быў прывясці вас да далёкай мэты,
Магчыма паводзіны кагосці з каманды,
Мой брат! Што ты шукаеш
На сцёжках радкоў,
На лугах старонак,
У свеце кніг.
Ці ты шукаеш каханне?
Ці ты шукаеш мудрасць?
Ці ты шукаеш адказ
На пытанне:
“Што ты шукаеш…”?
Гэтых дзяржаваў вы не адшукаеце на мапе,
Іх сцягі можна пабачыць толькі ў музеях,
І нават у падручніках гісторыі не часта ўзгадваюцца іх назвы.
Але ўглядзіцеся ў партрэты іх былых валадароў,
Уявіце іх думкі і памкнення,
Прачытайце сымболіку іх гербаў,
І можа хтосці з вас пачуе
Голас страчанай айчыны продкаў…
Часта, шукаючы творчага натхнення,
Я чытаю чужыя вершы.
Веру я, яны лягуць у раллю маёй душы,
Нібы зернейкі ўвясну....
У бруднай стайні,
На кучы гнілой саломы
Паміраў Пегас.
Яго некалі белыя пёры пашарэлі,
Яго скура была пакрыта ранамі,
У якіх ужо варушыліся чарвякі.
Літасцівы сон заплюшчыў яго вочы,
І ён сасніў сябе маладым і здаровым,
На зялёным лузе каля старажытнага замка.
Ён сасніў, як яго сядлае рыцар
У гафтаваным сюрко, у шоўкавым бярэце,
Як яны разам лятуць до сонца.
Нечакана добры сон змяніўся:
Яго запраглі ў драбіны
І пуга апякла яго пяшчотную скуру.
У гэты момант паляцела яго душа да неба,
Дзе чакае яго анёл у гафтаваным сюрко,
У шоўкавым бярэце....