Rss Feed
Яндекс.Метрика

МОЙ ПРОДАК ДАЛЁКІ

Мой продак далёкі, насельнік Сярэднявечча,
Як часта ў снах і фантазіях я бачу цябе!
Я бачу, як схіліўшыся над канторкай,
Ты нешта выводзіш на аркушы паперы.
Пяро паскрыпвае і за ім, радок за радком,
Цягнуцца літары …. я не магу разабраць словаў.
Я не магу прачытаць тваіх думак, зразумець тваіх пачуццяў!

А аднойчы я забачыў цябе на палубе карабля –
Запахнуты ў плашч, у шыракаполым капялху,
Ты паліў люльку і штосці тлумачыў капітану.
Магчыма, вы абмяркоўвалі машрут,
Які павінны быў прывясці вас да далёкай мэты,
Магчыма паводзіны кагосці з каманды,
А магчыма ўспаміналі родную выспу і тых, каго аставілі дома.
Енкі кірляў аглушылі вашу размову.

Апошнім разам я сасьніў табе старым,
Восеньскім вечарам ля каміна ў маёнтку.
Ты самотна сядзей і трымаў на каленях
Разгорнутую кнігу. Я прачытаў:
In principio erat… і я прачнуўся.