Праяжджаючы аднойчы ўвечар
Праз невялікую паўзакінутую вёску,
Я пабачыў святло ў вакне храма –
Невялікай драўляной царкоўкі.
Я ўвайшоў унутр і пабачыў,
Як у цалкам пустым памяшканні
Набажэнства вёў святар старэнькі,
І нікога не было больш у храме.
А калі ў канцы набажэнства
Падайшоў я да крыжа цалавання,
Мне сказаў святы айцец: “Бог прывёў Вас.
Сёння захварэў мой адзіны прыхаджанін…”