Толькі з прычыны каліграфічнага почырка
І бездакорнага стыля
Я захоўваю лісты ад чалавека, які...
Зрэшты, гэта тлькі экспанаты калекцыі.
***
Сад камянёў.
Распусцілася дзіўнай кветкай
Друза горнага крышталю.
15 верасня 2017 г.
Імкнешся да свабоды? Памятай -
Твая свабода - заўжды чыясці няволя,
І, можа, хтосці, хто таксама
Жадае пабудаваць свабоднае жыццё,
За кошт тваёй няволі.
Не хапае свабоды на ўсіх...
Прыхільнікі адной экзатычнай секты
(Кожная рэлігія пачыналася калісці з секты!)
Сцвяржджаюць, што для яднання з Богам
(Поўнага, канчаткавага, а не толькі на час малітвы!)
Трэба прачытаць усе кнігі на свеце
(Менавіта так, усе да апошняй,
Уключаючы зборнікі анегдотаў, жаночыя раманы
І інструкцыю па выкарыстанню праса),
Бо ўсё, што напісана чалавецтвам
Уваходзіць у склад Святога Пісьма.
Але як прачытаць Сусвет?
Ці вы чулі, калісці, як плача Пустэча,
Сумны край, дзе няма нічаго апрача
Болю, чорнага жаху, душэўнай галечы,
Край, дзе нават праклёны ужо не гучаць.
Ці вы чулі? І можаце марыць і жыць
Калі роспачы голас у душах дрыжыць?
Ва ўзросце апошніх мараў
Цвяроза глядзіш на жыццё
Нават пасля кілішка.
30.06.2017
Каб вы толькі ведалі, хто збіраецца на набажэнства
У невялікай царкве, вырубленай цалкам з вялічэзнага каменя,
Схаванай у гарах у патаемным месцы!
Расчыняюцца дзверы, і ў залю ўрачыстай хадой
Уваходзіць старац: на баку меч, на воку - павязка;
Побач з ім - залатавусы, з крыху шырэйшым тварам,
У кальчузе і з сякерай, засунутай за пояс.
У прытворы шэптам размаўляюць дзве прыгажуні:
Адна з валасамі - як лён, у сукенцы, гафтаванай жэмчугам і срэбрам,
Другая - брунетка з палючым позіркам чорных вачэй,
З калчаном, поўным стрэлаў на баку.
Кветка калючага кактуса
Распускаецца насустрач поўне.
У прахалодным паветры
Дрыжаць паўднёвыя зоркі.
Я дапіваю келіх -
Песціць гартань
Апошні глыток знікаючага дня.