У бруднай стайні,
На кучы гнілой саломы
Паміраў Пегас.
Яго некалі белыя пёры пашарэлі,
Яго скура была пакрыта ранамі,
У якіх ужо варушыліся чарвякі.
Літасцівы сон заплюшчыў яго вочы,
І ён сасніў сябе маладым і здаровым,
На зялёным лузе каля старажытнага замка.
Ён сасніў, як яго сядлае рыцар
У гафтаваным сюрко, у шоўкавым бярэце,
Як яны разам лятуць до сонца.
Нечакана добры сон змяніўся:
Яго запраглі ў драбіны
І пуга апякла яго пяшчотную скуру.
У гэты момант паляцела яго душа да неба,
Дзе чакае яго анёл у гафтаваным сюрко,
У шоўкавым бярэце....