Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ПРА СМЕРЦЬ

Былы рыцар, цяпер манах,
Ведае ўсё пра смерць.
А смерць пра яго?

ДЫСПУТ

Галоўная плошча
Старога горада.
Праз яе прастору
На мове званоў
Шмат стагоддзяў
Дыспут вядуць
Царква і касцёл.

АБРАННЕ ЛЁСУ

Нам толькі кнігі даюць
Магчымасць абрання эпохі,
Часу і лёсу. Бяры
З паіцы мару сваю!

Не укажа мне зорка шлях,
І не прыйдзе анёл да мяне.
Завіруха спявае ў палях,
А палі пакрывае снег.

Накірунак абраць які?
Хоць на шыі нацельны крыж,
Ці даруюцца мне грахі?
Мой Збавіцелю, што ж ты маўчыш?

Хто дарогу пакажа мне?
На якое ісці святло?
Я блукаю, нібыта ў сне.
Я блытаю дабро і зло.

У штодзённай маёй барацьбе
Ты пашлі хоць які мне знак!
Дзе, скажы, я спаткаю цябе?
Дзе спаткаю і як?

У музее свайго кахання
Ён хаваў вельмі звычайныя рэчы:
Келіх, да якога яна дакраналася вуснамі,
Гузік, які адарваўся ад яе сукенкі,
Дзверы, праз якія яна ўшла...

ХОКУ (НІЗКА 8)

***
Галасы нямых
Прагучаць у цішыні
Перад світанкам.

***
Нават у пекле
Тварыцца набажэнства
Па тых, хто ў катлах.

***
Старыя здымкі.
Людзі,якіх тут няма,
Глядзяць з іх праз час.

НЯБЁСНЫ ВАЯР

Поўня - круглая тарча
Нябёснага ваяра.
З кім ён змагаецца
Кожны месяц?

КАКТУС

Так не бывае, але...
Як жудасна і кранальна
Выглядае на палатне мастака
Кактус, занесены снегам.

ЗОРКА

Калі на зямлі памірае Каханне,
На небе загараецца зорка.
Сёння ўначы я пабачыў яшчэ адну....

Я хацеў бы разумець галасы камянёў,
Каб слухаць іх доўгія, нетаропкія казкі,
Каб адчуць рытм іх нерухомага жыцця,
Каб даведацца, як можа камень кахаць...

Ленты новостей