Rss Feed
Яндекс.Метрика

Я ХАЦЕЎ БЫ ДАВЕДАЦЦА СА СТАРАЖЫТНЫХ КНІГАЎ

Я хацеў бы даведацца са старажытных кнігаў,
Толькі не распавядуць яны, не адкажуць
Пра людзей з дапатопнай, з даноевай эпохі.

Як жылі яны, да чаго імкнуліся,
Што за песьні спявалі каханым,
Як падаткі плацілі ўладам.

Мне даведацца было бы цікава:
У якіх гарадах яны жылі,
Як маліліся яны Богу...

А яшчэ турбуе розум пытанне:
Ці былі ў іхняй мове артыклі?