Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОКУ 11

Вячэра. Куфаль.
На вусах паэта
Пышная пена.

Блакітны парасон –
Персанальнае неба.
Ці збудую пад ім
Персанальны свет?

Аднойчы я вырашыў паставіць літаратурны эксперымент: паспрабаваць напісаць верлібрам санэт: каб не было ў ім ані рыфмы, ані памера, але каб пры гэтым была бачна страфічная структура, два чатырохрадкоўе і два трохрадкоўі. Вось што атрымалася.

Кожны ўчынак - гэта крок
У невядомае, яшчэ, неіснуючае,
Што атрымлівае свае існаванне
Толькі дзякуючы гэтаму кроку.

Кожны ўспамін - гэта крок
У мінулае, ужо неіснуючае,
Што набывае існаванне
Толькі ў момант гэтага кроку

Кожны дзень - гэта тысячы крокаў
Што вядуць нас у будучыню,
З якой няма звароту.

Кожная ноч нас вядзе

ХОКУ 12

Нават у поўдзень
Думаю я пра зоркі
У начным небе...

ПУСТА (хоку)

Пуста ў пакоі.
Недапітая кава
Стыне на стале.

КНІГІ

Чалавечыя душы - кнігі.
Сярод іх -
Тоўстыя і танюткія,
Вершы і проза,
І навуковыя трактаты.
Сяпрод іх -
Цікавыяі не вельмі,
З ілюстрацыямі і без,
А часам сустракюцца нават
З пустымі белымі бачынамі...
Бог - Найвышэйшы Чытач
Гартае старонкі. Быць можа
Штосці вазьме да сваёй бібліятэкі.

КІПУ

Старажытныя інкі, як мы ведаем, пісалі
Мудрагелістымі вузельчыкамі па вяроўцы.
І я чуў паданне, як паэт, закаханы ў недаступную прыгажуню,
Павесіўся на прысвечанай ёй паэме....

ХОКУ 13

Пабачыў поўню.
Да танзуры манаха
Падобна яна.

ЗНОЎ УВЕЧАР

Зноў увечар
Зачыняю вакно.
Не хачу пускаць цемру ў дом.

ХОКУ 14

Нават у царкве
Пад епітрахілью
Грэшныя думкі.

Ленты новостей