Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

МОГІЛКІ

Дзесці далёка, у іншым сусвеце,
Ёсць вялікія могілкі, на якіх
Пахаваны літаратурныя персанажы,
Забітыя сваімі аўтарамі.
Там, пад вечнаквітнеючым ружовым хмызам,
Ляжаць побач адно з адным Рамэа і Джултета,
А крыху воддаль, ва ўрачыстым склепе з чорнага мармура,
Спяць адвечным сном валадары Даніі:
Гамлет са сваім злашчасным бацькам,
Ягоная маці, што заблукалася ва ўласным лёсе, Палоній.
Пад вялізным, парослым мохам каменнем - магутны Агамэмнан.
Што ён мог зрабіць супраць здрады?
А вось сціплы помнік Элізэ Мэро, адданага слугі каралёў...

КЛЯЎСТРАФІЛ

Я хацеў бы згубіцца ў вузкіх непрамых вулачках старога горада,
Доўга блукаць па іх, пільна разглядаючы яго аострыя гатычныя дахі,
З павагай чытаючы ўрачысты тайнапіс гербаў над дзвярамі,
І ў канцы свайго шляху па гэтаму лабірынту, з якога я не хацеў бы знайсці выйсця,
Адшукаць невялікі, амаль непрыкметны воку правулак, а ў ім -
Дзверы, расчыніць іх і адчуць: Я дома!

СОНЕЙКА

* * *
На аркушы паперы - сонека,
Намаляванае рукой дзіцяці.
Як цёпла ад яго промняў!

Разбіраю архіў сваіх продкаў.
Вось фотаздымак, з якога
Глядзіць на мяне прыгажуня
Ў доўгай старажытнай сукенцы -
Мая прабабця.

Вось квітанцыя - дакумент
Аб унясенні якойсці дробнай сумы
У якісці даўно неіснуючы банк.
А пад тэкстам - почыркам,
Моцна нахіленым направа,
Подпіс прадзеда.

Я ніколі не бачыў вас. Мы
Не перасякліся ў прасторы і часе.
Вы павінны быць чужымі для мяне. Але
Чаму ж так трапешча сэрца?

Рыцарская латная пальчатка.
Як нязручны руцэ ў ёй
Трымаць пяро.

Жыццё каменданта - крэпасць:
Склады і казармы,
Лазарэт і ядальня,
Старанна падмецены плац,
Каралеўскі герб над брамай,
Каралеўскі сцяг над вежай,
І, нібы праменчык сонца,
Твар маладога салдата,
Што спяшаецца на спатканне з дзяўчынай.

МУРЫНКА

У танюткай, амаль празрыстай блузцы,
У спаднічцы, карацей за якую не бывае,
У пантофлях на высокіх абцасіках
Шпацыруе па прашпекце мурынка.
Яе зграбнае, гнуткае цела
Запрашае заняцца любошчамі
Кожнага сустрэчнага мужчыну,
Але яе дзёрзкія вочы, чорныя, як кропелькі нафты,
Што блішчаць і пераліваюцца на сонцы,
Кажуць: “Не для цябе такая здабыча!”

Поўня над сядзібай.
Партрэты продкаў
Глядзяць... з дакорам?

Яна пасялілася ў свеце літаратурных персанажаў,
Якіх яна любіла значна больш за людзей,
Якія любілі яе значна больш за людзей,
Дзе яна сустрэла таго, з кім яна магла быць шчаслівай.

Там яны пабудавалі дом, якога не магло быць на зямлі,
Там яны стварылі сад, якога не магло быць на зямлі,
Там яны злажылі песні, якіх не магло быць на зямлі,
Бо ў іх не было суму.

Там пра іх напісалі кнігу,
І аўтарам стаў адзін з персанажаў,
Якога яны палюбілі так,
Што пагадзіліся стаць яго персанажамі....

ЮР (ХОКУ)

Юр у вачах маладой дзяўчыны,
Што кінула позірк на мяне,
Робіць на дзесяць год маладзейшым.

Ленты новостей