Ці вы чулі, калісці, як плача Пустэча, Сумны край, дзе няма нічаго апрача Болю, чорнага жаху, душэўнай галечы, Край, дзе нават праклёны ужо не гучаць.
Ці вы чулі? І можаце марыць і жыць Калі роспачы голас у душах дрыжыць?