Перачытваю Вершы Багдановіча. Як б'ецца сэрца!
Апошні радок Найвялікшай паэмы. Сьпявае душа.
Над мапай сьвету: Шукаю краіну, дзе Ня плачуць дзеці.
Сухая восень. Вецер ўздымае пыл З прыбраных палёў.
Раніца ў хаце. Рэшткі начной чарнаты У кубку кавы.
Апошні промень Заходзячага сонца. Памірае дзень.
Ружы былі блакітнымі, Як летняе неба, Як валасы Мальвіны, На чыю магілу Палажыў ён гэтыя кветкі.
Шукаю рыфму Шмат дзён беспасьпяхоўна. Быць можа, хоку?
Позні вечар. Гаснуць вокны дамоў. І толькі дождж спявае Свае сумныя спевы. Аб чым? Аб тым, што жыццё Цячэ як вада: З неба, з хмары У бруд.