Кветка калючага кактуса Распускаецца насустрач поўне. У прахалодным паветры Дрыжаць паўднёвыя зоркі. Я дапіваю келіх - Песціць гартань Апошні глыток знікаючага дня.