Каб вы толькі ведалі, хто збіраецца на набажэнства
У невялікай царкве, вырубленай цалкам з вялічэзнага каменя,
Схаванай у гарах у патаемным месцы!
Расчыняюцца дзверы, і ў залю ўрачыстай хадой
Уваходзіць старац: на баку меч, на воку - павязка;
Побач з ім - залатавусы, з крыху шырэйшым тварам,
У кальчузе і з сякерай, засунутай за пояс.
У прытворы шэптам размаўляюць дзве прыгажуні:
Адна з валасамі - як лён, у сукенцы, гафтаванай жэмчугам і срэбрам,
Другая - брунетка з палючым позіркам чорных вачэй,
З калчаном, поўным стрэлаў на баку.
А вось зусім дзіўная істота: чалавек з галавой ваўка на шыі...
Хто ж яны? Ці вы іх не пазналі?
Гэта - Одзін, Перун, гэта - Фрэя, Дыяна,
Гэта - нядобры егіпецкі бог Сет...
А яшчэ - тут можна пабачыць Кецалькаатля і Тора,
Экзатычнага Вэндыха і жахлівую Марану,
Аматэрасу, Ганэшу, Луга, Эпону, Весту, Дыяну...
Збіраюцца на набажэнства старажытныя багі,
Каб укленчыць перад прастолам Стваральніка Міроў,
Перад прастолам Уратавальніка Душаў,
У тым ліку і боскіх...