Rss Feed
Яндекс.Метрика

ВІКІНГІ

Часам, стаміўшыся ад кніг, я заплюшчваю вочы і бачу:
Па абшару паўночнага мора бягуць бясконцыя рады хваляў,
А над імі – стракатыя ветразі і іклы драконаў,
Чые галовы аздабляюць насы караблёў.
Вікінгі! Як я зайздрошчу вам!
Як я зайздрошчу вашай праўдзе мяча і вясла,
Вашай праўдзе карабельнага братэрства,
Вашым мужным сэрцам драпежнікаў,
Якія, не ведаючы ані жаху, ані сумневу,
Імкліва лятуць на здабычу.