Шмат гадоў прайшло, як у горадзе на Волзе
Нарадзілася Смерць у абліччы чалавека,
У абліччы кучаравага хлапчука з блакітнымі вачыма.
Шмат гадоў прайшло, як Смерць увайшла ў сілу
Як яна запанавала на вялізным абшары,
Як абрушыла тысячы душаў у Пекла.
Шмат гадоў прайшло, як Смерць пахавалі
У галоўным горадзе вялікай краіны,
Што паўсвета трымала ў жаху.
Шмат гадоў прайшло, але цягнуцца і сёння
Ашуканыя людзі наведаць капішча Смерці,
Маўклівай чаргой яны стаяць на плошчы...