Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Я НЕ ПАВЕРУ

Я не паверу ў нашую паразу нават
Калі са мной застанеца толькі адзін паплечнік.
Мы паўстанем з ім спіна да спіны,
Каб абараніцца ад варожай зграі,
І, калі ўпадзе адзін з нас, апошняму
Прыйдуць на дапамогу нябесныя жаўнеры
З белымі крыламі...

ДАЧКА

Я помню дзень, калі неба
Віншавала мяне
З першым срэбрам у барадзе,
З першым супакоем у душы.
У празрыстым паветры лунала
Першае жоўтае лісце,
І цішыню разрываў
Звонкі здіцячы голас:
-Тата! Тата! Пабач якія вяргіні!

Уначы так ціха, што чуваць
Як шамаціць у кране вада,
Як нецвярозы сусед за сцяной
Глядзіць баявік і лаецца матам,
Як дзесці гучыць рок-н-рол,
Як плача чымсці незадаволенае дзіцянё,
Як стукае маё сэрца з тваім ва ўнісон,
Як ходзіць па свеце любоў...

29 студзеня 2006 г.

Я хачу застацца сярод нашчадкаў
Не парадным партрэтам у цяжкай разной раме,
Не мармуровым помнікам на галоўнай плошчы роднага горада,
Нават не фотаздымкам у сямейным альбоме,
А толькі
Прозвішчам на вокладцы кнігі
Кароткім радком літар, якія
Ззяюць золатам на каленкоры.

Я веру:
У нябеснай бібліятэцы
Дзе дрэмле на ганку бібліятэкар-анёл,
Ёсць асобная зала, у якой
Захоўваюцца спаленыя кнігі
Закатаваных паэтаў.

У ГЭТЫ ВЕЧАР

У гэты вечар у палацы крыштальныя жырандолі гарэлі ярка, як ніколі дагэтуль.
У гэты вечар у палацы музыканты гралі так, як ніколі не гралі ніколі дагэтуль.
У гэты вечар у палацы было баляванне, якога краіна не бачыля яшчэ ніколі.
У гэты вечар у палацы пераможца забіў каралеўскіх дзяцей
І крумкачы на заднім двары раздзяўблі дзіцячыя цельцы.

Шукаючы страчаную Айчыну,
Я прайшоў шмат земляў, вёсак і гарадоў,
І аднойчы забачыў дзіўны замак, што стаяў на гары.
На яго мурах бачылася моцна ўзброеная варта,
Праз вузкія байніцы глядзелі грозныя жаролы гармат,
Але на высокіх вежах не было сцягоў.
Калі брама расчынілася, я хацеў быў спытаць:
“Чый гэта замак ?” - але
Стары ваявода, схіліўшыся ў нізкім паклоне,
Сказаў: “Заходзь, гаспадар!”

Аднойчы час пацячэ назад,
І зноў мудрыя каралі будуць правіць з высокіх прастолаў,
Высакародныя рыцары – змагацца за хрысціянскую веру,
Трубадуры - апяваць сваіх дам.
І толькі старыя людзі будуць апавядаць дзецям казкі пра тое,
Што некалі не было ані каралёў, ані рыцараў, ані трубадураў,
Што людзі нават не верылі ў Бога.

СПАТКАННЕ

Калісці ў маленькай недарагой кавярні на раздарожжы
Я спаткаю сябра, якога не бачыў
Дзесяць, або дваццаць, а можа і болей гадоў.
Мы сядзем за столік, замовім віна і лёкай закускі,
І - я прашу Бога – каб нам было пра што паразмаўляць.

Аднойчы ўначы я прачнуўся і зразумеў,
Што нашя Зямля – карабель,
Неба – ветразь.
Вятры Космаса напаўняюць яго,
І мы ляцім у Бясконцасць ...

Ленты новостей