Rss Feed
Яндекс.Метрика

ПАЛЯВАННЕ НА АНЁЛАЎ

Бог паслаў да людзей анёла
Каб той абдарыў людзей шчасцем.
На падлёце да зямлі трапным стрэлам
Забіў анёла ўдалы паляўнічы,
І прадаў у музей за добрыя грошы
Пудзіла невядомай жывёлы.

Бог паслаў другога анёла,
Каб той абудзіў у людзях сумленне.
Хтосці забіў і гэтага, другога,
І някепска, гавораць, запрацаваў на гэтай справе.

Многа Бог пасылаў яшчэ анёлаў
Са словамі дакарання і гневу...
Стала модай даўно ў паненак
Аздабляць свае капялюшкі
Пёрамі з анёлавых крылаў.

А ўлады нашы з поспехам гандлююць
Ліцэнзіямі на адстрэл анёлаў.