*** Галасы нямых Прагучаць у цішыні Перад світанкам.
*** Нават у пекле Тварыцца набажэнства Па тых, хто ў катлах.
*** Старыя здымкі. Людзі,якіх тут няма, Глядзяць з іх праз час.