Не укажа мне зорка шлях,
І не прыйдзе анёл да мяне.
Завіруха спявае ў палях,
А палі пакрывае снег.
Накірунак абраць які?
Хоць на шыі нацельны крыж,
Ці даруюцца мне грахі?
Мой Збавіцелю, што ж ты маўчыш?
Хто дарогу пакажа мне?
На якое ісці святло?
Я блукаю, нібыта ў сне.
Я блытаю дабро і зло.
У штодзённай маёй барацьбе
Ты пашлі хоць які мне знак!
Дзе, скажы, я спаткаю цябе?
Дзе спаткаю і як?