Як прыемна часам бывае Зазірнуць у незнаёмы касцёл на набажэнства Да людзей, якія не ведаюць мяне.
Як прыемна часам бывае Слухаць імшу на незнаёмай мове З якой не ведаеш ані слова, Адчуваючы адзіноцтва ў натоўпе Перад тварам усемагутнага Бога!
Сакэ і сушы. Напаўняючы страўнік Душу лекую.
Бібліятэка. Якую кнігу вазьму Сёння з паліцы?
Лье дождж за вакном. Як утульна у́ пакое Каля камiна.
Кірля над морам На тле блакітным неба - Выклік прасторы.
На даху буслы В'юць ужо сваё гняздо. А у́ сэрцы зiма.
Кветка валошкi Сярод гордых каласоу́ Глядзiць у неба.
Восеньскi букет. Палымнеюць вяргiнi На маiм стале.
Гуляю з лёсам. Што выпадзе ў гэты раз - Арол ці рэшка?
Зноў у музее Глядзяць са сцен на мяне Партрэты князёў.