Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОКУ 58

Спевы мяцелі.
Як прыемна іх слухаць
У цяпле дома!

ЛЮДЗІ - ВЫСПЫ

Людзі - выспы ў акіяне.
Паміж імі прастора,
Поўная хваляў і ветра.

Часам да мяне далятае
Дым ад комінаў
З чужога берага,
Сведка іншага,
Далёкага ад мяне жыцця.

Але сёння
Я адчуў у паветры
Дзіўны водар нейкай
Незнаёмай мне кветкі.
Можа, водар надзеі?

ХОКУ 57

Дрэва надзеі.
Ці дасць яно калісці
Смачны плён шчасця?

ХОКУ 56

Гараць ліхтары.
Як жа добра па начах
У старым парку!

ХОКУ 55

Карціна ў раме.
Вісіць на сцяне зала
Вакно ў іншы свет.

ХОКУ 54

Мой школьны сшытак.
Дзіцячыя памылкі
Зноў бачыць вока.

ХОКУ 53

Дзверы кавярні.
Нават звонку я чую
Водар напоя.

ХОКУ 52

Сярод руінаў.
Мінулае гаворыць
Голасам рэха.

ХОКУ 51

Новае люстра.
Адлюстроўваецца ў ім
Усё той жа твар.

ХОКУ 50

Новае люстра.
Адлюстроўваецца ў ім
Усё той жа твар.

Ленты новостей