Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

Схаваў лялек у скрыню,
Пералiчыуў выручку,
Зачынiуў дзверы тэатра...
Глядачам так падабаецца п'еса
Пра тое, як лялькi
Уцяклi ад гаспадара,
I нават заснавалi
Уласны тэатр!

ТАНКА

Птушкi вярнуцца
З далёкага Выраю,
Але дарэмна
Буду штовясну чакаць
Новый сустрэчы з сябрам...

ХОКУ 70

Ля ручаiны...
Змываюць яе бруi
Сум з маёй душы.

ХОКУ 69

Ці перайду мост?
Губляецца ў тумане
Яго дальні край...

ПЕЙЗАЖНАЕ

Брудным шнарам
Стужка дарогi
Перасякае поле -
Спачатку зялёнае,
Потым - залатое...
I толькi у́зiмку
Бiнты снягоу́
Закрыюць рану,
Падараць зямлi супакой
Падараць душы...

ХОКУ 68

Вянуць вяргiнi.
Хутка клумбу пакрые
Снежная коўдра...

Цiха зара дагарае...
Лiст да мяне напiшы!
Цягнецца да небакрая
Шэрая стужка шашы.

Плача халоднае неба...
Восень - чаканне бяды !
Душы уходзяць у небыт,
Дожджык змывае сляды.

ХОКУ 67

Геаграфiя.
Як адшукаць на мапе
Краiну шчасця?

ХОКУ 66

Старая школа.
Як пуста у́ калiдорах
У час вакацый!

Тэўтонскі герб.
Тутэйшая мова.
Пагроза з усхода яднае.

Дзева-рыцар.
Гонар. Годнасць.
Пагроза з усхода яднае.

Чырванее кроў
На белым снезе
У час адвэнта...

Ленты новостей