Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ДАРОГА

Кожная дарога кудысці вядзе:
- да храму,
- да хаты,
- да карчмы
- да кірмашу.
Часам яна вядзе да вязніцы.
Жыццё - дарога.
Яна прывядзе...
Куды?

ХОКУ 49

Вецер з усхода.
Хвалi па мору бягуць
Услед за сонцам.

Жыццё - гэта шлях.
Нечакана бачу:
Уводзiць у бок,
Спакушае iншым лёсам
Непрамая вузкая сцёжка.
Цi варта...?

Псалтыр кірылічнага друку,
Ікона, кадзіла, свяча...
Гляджу, і нябёсныя гукі
Малітваў у сэрцы гучаць.

І верыцца: некалі зноў
Віно ператворыцца ў кроў!

Яны былі добрыя стралкі
І аднойчы нават упалявалі пегаса,
А потым - долга размаўлялі аб тым,
Ці зручна будзе пісаць пёрамі з яго крыла,
Ці добры будзе пергамент з яго скуры,
Ці дорага будуць каштаваць чарнільніцы з яго капытоў?
А вось шашлык з яго мяса
Ім зусім не спадабаўся!

На гербе даўно знікнуўшага рода -
Укленчаны манах с тварам,
Скіраваным да нябёс,
З малітвай, што імкнецца да Бога...
Шмат вякоў прайшло, як загінуў
Апошні валадар гэтага герба
З роду абаронцаў краіны.
Шмат вякоў працягвае маліцца
За краіну, што бараніў ён,
Манах з яго герба.

ХОКУ 48

Свечка на вакне.
Каго чакае сёння
Гаспадар хаты?

ХОКУ 47

Заходіць сонца.
Ці адшукаю ў цемры
Дарогу дамоў?

ХОКУ 46

Заплюшчыў вочы.
Так прыемна не бачыць
Жыццё навокал.

Сваю найлепшую карціну - "Вечаровы Горад"
Папулярны мастак адмаўляўся прадаваць
І калекцыянерам, і галерэям.
Часта ў адзіноце углядаўся ён
У павуцінне вулак,
У верцікалі шпіляў,
У вокны дамоў,
Створаных ягоным пэндзалем.
А калі ён памёр,
Ягоны сын,
Кінуўшы аднойчы на карціну выпадковы позірк,
Забачыў, што ў адным вакне, дагэтуль цёмным,
Запалілася святло.

Ленты новостей