Мёртвае дрэва. Няма ад яго ценю У ліпеньскі дзень.
Галіны дрэваў. На мове нямых яны Гавораць з намі.
Старажытны манускрыпт. Колькі канцэпцый і рэканструкцый Спараджаюць дзве страчаныя бачыны. А вось гэты дзівосны завіток у канцы радка? Што гэта: Нейкі таямнічы знак, Або проста дрыгнула рука перапісчыка?
Галасы нямых Прагучаць у цішыні Перад світанкам.
Нават у пекле Тварыцца набажэнства Па тых, хто ў катлах.
Данка загінуў. Свецяць у цемры адно Агні балотаў.
Мастацтва - водар Моцнай расчыннай кавы: Абуджае мозг.
Крок - лёс. Быў жах. Так жыць Ці не? Быў шах. Ах! Шлях! У Рай? Грай!
Па шляху жыцця Праз уласную душу Іду да Бога.