Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОКУ 82

Закiнуты дом.
У корпусе раяля
Гняздуюць восы.

Вось пастараль:
Задумлiвы людажэрца
Дзесцi на лузе
Грае на жалейцы.
Побач пасвiцца мiрна
Статак людей.

Дзень у нябыт адлятае,
Падаюць зоркi штоноч:
Восень прыйшла залатая.
Ты жа за мараю кроч!

Восень зау́сёды ахвяра!
Жоу́тае лiсце у́ траве...
Можа, апошняю марай
Восень цябе пазаве!

ХОКУ 81

Ранiца, лета.
Водар кавы i бэзу
Напау́няе дом.

Брама
Крама
Драма -
Шукае рыфму ау́тар.

Воля
Вецер
Век -
Бавiцца алiтэрацыяй.

Каханне
Надзея
Светло -
Напаткау́ змест.

ХОКУ 80

Апошнi келiх.
Толькi зау́тра куплю я
Новую пляшку.

ХОКУ 79

Здаецца пустой
Шклянка з празрыстай вадой -
Напоем жыцця.

Вось i восень.
Крык качкi,
Што адлятае у́ Вырай
Напау́няе нябёсы
I нагадвае пра смерць.

БОРА-БОРА

Каралеу́ства Бора-Бора,
Што пад пальмамi на выспах,
Iснавала так нядоу́га,
Так бясслау́на (цi бяскроу́на?),
Нiкаго не парамогшы,
Нiкаго не згвалтавау́шы,
Не пакiнуу́шы сляда...
Адчаго жа так прыемна
Для гартанi i для вуха
Пау́тараць iмя апошняй
Каралевы гэтых выспау́?
Паспрабуйце:
Тэры-iма-ева-руа!

ХОКУ 78

Кроу́ лягла памiж
Лiтвой i Лiвонiяй
На радасць Москве.

Ленты новостей