Rss Feed
Яндекс.Метрика

Вершы па-беларуску

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОКУ 34

Шпацырую па парку.
Вось і пустая лава.
А побач - ружы.

ХОКУ 33

Раніца ў парку.
Дворнік змятае лісце
З пустых алеяў.

ХОКУ 32

Апошнi келix
Як прыемна бывае
Сустрэць з iм ранак.

ХОКУ 31

Магнацкi палац.
Якiм гонарам дыша
Тут кожная рэч!

ХОКУ 30

Кветка шыпшыны -
Нiбы брошка на грудзях
Вяльможнай панi.

ХОКУ 29

Душа згарэла.
Попелам на паперу
Асыпау́ся верш.

ХОКУ 28

Званы спяваюць.
Полымя свячэй дрыжыць
Пад дахам царквы.

ХОКУ 27

Старая хата.
Капае вада у дождж
Праз дзiравы дах.

ХОКУ 26

У старым парку
Занядбаная брамка
Рыпiць пад ветрам.

ХОКУ 25

Поуўня над местам.
Як нядобра яе твар
Глядзiць на мяне.

Ленты новостей