Мачты. Канаты. Рэі.
Мора шуміць-пяе.
Вецер маёй надзеі
Ветразі поўніць мае.
Гоніць да небакраю,
Нават за небакрай.
Што там мяне шукае:
Пекла, ці светлы Рай?
Яна яшчэ не ведае свой шлях.
Любоў да Бога - гэта не ахвяра.
Вясной квітнее родная зямля,
Але яе пра неба вабіць мара.
Да манастырскай брамы - толькі крок.
І келля - там, за гэтымі дзвярыма.
І вось яна шапоча свой зарок
Прайсці свой шлях да Іерусаліма.
Залатая шляхецкая воля -
Права зброі і права суда -
У гадзіну няшчасцяў і болю
Ты вяла нас, як быццам гвязда!
Як жахлівы бываюць падзеі,
Пакутуе краіна ў імгле,
Але мы не губляем надзею
У тваім абагрэцца святле.
Рытмы жыцця:
Рытмы кахання і надзеі,
Рытмы страху,
Рытмы гневу,
Рытмы прагі да перамогі.
Б'юць барабаны лёсу,
Барабаны мільёнаў сэрцаў.
Воля і годнасць вам клічуць сягоння да бітвы.
Вера і вернасць - з нябёсаў вам Бог дапаможа.
Я жа свае паўтараю штодзённа малітвы:
Над Беларуссю злітуйся магутны мой Божа!
Я магу за вас толькі маліцца -
Птушка ў неба, і слова да Бога.
Вы - надзеі маёй крыніца,
Хай дастанецца вам перамога!
Воля Боская - вольныя людзі!
Д'ябал вам кайданы шукае...
Вы не згубіце гонар у брудзе.
Шлях да волі - як шдях да Раю.
Веру, пройдзеце гэты шлях
З белай ружай у моцных руках!