Жаўцее пожняй восень у палях.
Куды мяне вядзе мой доўгі шлях?
Калі ж закончыць шлях прыйдзе пара,
Што я пабачу: замак ці барак?
І хто сабой мае напоўніць сны:
Нябесны Бог ці Валадар Зямны?
Што на адвечным адкажу судзе?
Ужо праз восень шлях мяне вядзе...
Іскры ад вогнішча Бога -
Зоркі на небе. Вакол
Кружацца кожнай планеты
Попелам шэрым...
Вецер падзей
Напаўняе ветразь надзеі
І нясе лодачку майго жыцця -
Такую маленькую, ненадзейную,
Праз акіян смерці
Да выспаў Адвечнага Вырая.