Людзі - выспы ў акіяне.
Паміж імі прастора,
Поўная хваляў і ветра.
Часам да мяне далятае
Дым ад комінаў
З чужога берага,
Сведка іншага,
Далёкага ад мяне жыцця.
Але сёння
Я адчуў у паветры
Дзіўны водар нейкай
Незнаёмай мне кветкі.
Можа, водар надзеі?