Калi жудасны цмок
У чорнай бранiраванай лусцы,
Вывяргаючы полымя i дым,
Падляцеу́ да горада,
Маючы намер
Спапялiць яго, ператварыу́шы
Жыхароу́ яго у́ смажанае мяса,
Нiхто з рыцарау́,
Мужных i моцных,
Не насмелiу́ся падняць зброю,
Нiхто са стралкоу́,
Што маглi патрапiць
У вока вавёрцы,
Не нацягнулi цецявы,
Каб стралой паразiць
Яго бязлiтаснае сэрца.
I толькi юны паэт
На белым, як малако, пегасе
З лёгкай, амаль цацачнай дзiдай
Паляцеу́ насустрач пачвары.
I здарыу́ся цуд:
Не крануу́шы горада, цмок
Знiк у нябёснай прасторы.
Паэт таксама пакiнуу́ горад:
У пошуках адзiнае зоркi,
Што магла бы стаць для чего пуцяводнай,
Што магла бы паказаць яму шлях
Да высокай, дагэтуль недасяжнай мэты,
Ён так доу́га глядзеу́ у начное неба,
Што не забачыу́ святла у́ вакне,
Дзе яго так доу́га чакалi...
Хутка, так хутка гады праляцелi!
Скронi сiвеюць мае,
Сiлы пакрыху змяншаюцца ў целе,
Снежань жыцця настае.
Знаю, не споўняцца юнасцi мары,
Снег пакрывае душу...
Я на яго рау́надушным абшары
Верш пра любоў напiшу!