Rss Feed
Яндекс.Метрика

ЦМОК

Калi жудасны цмок
У чорнай бранiраванай лусцы,
Вывяргаючы полымя i дым,
Падляцеу́ да горада,
Маючы намер
Спапялiць яго, ператварыу́шы
Жыхароу́ яго у́ смажанае мяса,
Нiхто з рыцарау́,
Мужных i моцных,
Не насмелiу́ся падняць зброю,
Нiхто са стралкоу́,
Што маглi патрапiць
У вока вавёрцы,
Не нацягнулi цецявы,
Каб стралой паразiць
Яго бязлiтаснае сэрца.
I толькi юны паэт
На белым, як малако, пегасе
З лёгкай, амаль цацачнай дзiдай
Паляцеу́ насустрач пачвары.
I здарыу́ся цуд:
Не крануу́шы горада, цмок
Знiк у нябёснай прасторы.
Паэт таксама пакiнуу́ горад:
Ён не хацеу́ быць героем,
Ён хацеу́ пiсаць вершы...