Дзе накiрункам памылiу́ся я,
Шлях недарэчны абрау́?
Б'ецца палонная думка мая
У́ коле абыдзенных спрау́.
Мэты жыцця апынулiся сном.
Вецер пад вечар зацiх...
Восеньскi дождж у мяне за вакном
Плача па марах маiх.
Замак, ператвораны ў музей,
Абаронца памяцi i славы,
Горды помнiк барацьбы крывавай,
Замак, ператвораны ў музей.
Сведка краху планаў i надзей,
Некалi квiтнеючай дзяржавы -
Замак, ператвораны ў музей,
Абаронца памяцi i славы!
У лiстападзе шчэ квiтнеюць ружы,
Але чакаць нядоўга да зiмы,
I вось таму так радуемся мы,
Што ў лiстападзе шчэ квiтнеюць ружы.
Прыйдуць часiны холаду i сцюжы,
Прыйдуць часiны злой, нядобрай цьмы...
У лiстападзе шчэ квiтнеюць ружы,
Але чакаць нядоўга да зiмы!