Даруй мне, вораг, перамогу,
Сябе адчаем не карай...
Мая апошняя дарога
Вядзе мяне за небакрай.
Лятуць буслы у́ далёкi Вырай -
Нам недасяжную вясну ...
I, можа быць ,калiсцi шчыра
Табе руку я працягну.
Будзь нямы, нiбы рыба ў вадзе.
Пра душэўны свой боль прамаўчы.
Хай дарога цябе прывядзе
На агонь адзiнокай свячы -
У пакойчык, дзе нiзкая столь,
Дзе бялее абрус на стале,
Дзе ўялякi усцiшыцца боль,
Растварыўшыся недзе ў iмгле...
Прокляты карабель,
Прысуджаны вечна
Блукаць сярод бурлiвых хваляу́,
Нiкалi не пабачыць бераг,
Дзе ля мёртвага горада
На закiнутым прычале
З адчаем, любоу́'ю
I мёртвай надзеяй у вачах
Яго чакаюць...
Вечна чакаюць.