Я помню дзень, калі неба Віншавала мяне З першым срэбрам у барадзе, З першым супакоем у душы. У празрыстым паветры лунала Першае жоўтае лісце, І цішыню разрываў Звонкі здіцячы голас: -Тата! Тата! Пабач якія вяргіні!