Rss Feed
Яндекс.Метрика

ШУКАЮЧЫ СТРАЧАНУЮ АЙЧЫНУ

Шукаючы страчаную Айчыну,
Я прайшоў шмат земляў, вёсак і гарадоў,
І аднойчы забачыў дзіўны замак, што стаяў на гары.
На яго мурах бачылася моцна ўзброеная варта,
Праз вузкія байніцы глядзелі грозныя жаролы гармат,
Але на высокіх вежах не было сцягоў.
Калі брама расчынілася, я хацеў быў спытаць:
“Чый гэта замак ?” - але
Стары ваявода, схіліўшыся ў нізкім паклоне,
Сказаў: “Заходзь, гаспадар!”