Rss Feed
Яндекс.Метрика

ХОКУ (НІЗКА 7)

* * *
Малюнак сюррэалiста:
Укрыжаваны голуб
Узлятае разам з крыжам

* * *
Спектакль скончыўся.
Акцёр у грымёрцы
Не хоча здымаць кароны.

* * *
На гербе каралёў Францыі
Тры геральдычныя лілеі -
Тры літары "псі".

* * *
Караблі адплываюць...
Гадаю на ружы вятроў -
Ці вернуцца?

* * *
Расшпiлiла верхнi гузiк -
Нiбы намякае...
Цi так?

* * *
Мы не бачыліся трыццаць год.
І вось зноў, як у юнацтве,
Я нясу ёй кветкі...

* * *
Жыццё - кніга.
Выходныя дадзеныя -
Напіс на помніку.

* * *
Полымя імкнецца дагары,
Але толькі дым ад яго
Дасягае неба.

* * *
Мы перамаглі,
І мне засталася адна толькі справа:
Аплакаць тых, хто не дажыў да перамогі.