Rss Feed
Яндекс.Метрика

УЧЫНАК (санэт верлiбрам)

Аднойчы я вырашыў паставіць літаратурны эксперымент: паспрабаваць напісаць верлібрам санэт: каб не было ў ім ані рыфмы, ані памера, але каб пры гэтым была бачна страфічная структура, два чатырохрадкоўе і два трохрадкоўі. Вось што атрымалася.

Кожны ўчынак - гэта крок
У невядомае, яшчэ, неіснуючае,
Што атрымлівае свае існаванне
Толькі дзякуючы гэтаму кроку.

Кожны ўспамін - гэта крок
У мінулае, ужо неіснуючае,
Што набывае існаванне
Толькі ў момант гэтага кроку

Кожны дзень - гэта тысячы крокаў
Што вядуць нас у будучыню,
З якой няма звароту.

Кожная ноч нас вядзе
Дарогай сноў і ілюзій
У мінуўшчыну ў новым абліччы...