Як прыемна часам бывае Зазірнуць у незнаёмы касцёл на набажэнства Да людзей, якія не ведаюць мяне.
Як прыемна часам бывае Слухаць імшу на незнаёмай мове З якой не ведаеш ані слова, Адчуваючы адзіноцтва ў натоўпе Перад тварам усемагутнага Бога!