Мачты. Канаты. Рэі. Мора шуміць-пяе. Вецер маёй надзеі Ветразі поўніць мае.
Гоніць да небакраю, Нават за небакрай. Што там мяне шукае: Пекла, ці светлы Рай?