Rss Feed
Яндекс.Метрика

НА ГЕРБЕ ДАЎНО ЗНІКНУЎШАГА РОДА...

На гербе даўно знікнуўшага рода -
Укленчаны манах с тварам,
Скіраваным да нябёс,
З малітвай, што імкнецца да Бога...
Шмат вякоў прайшло, як загінуў
Апошні валадар гэтага герба
З роду абаронцаў краіны.
Шмат вякоў працягвае маліцца
За краіну, што бараніў ён,
Манах з яго герба.