У пошуках шляхоў няновых,
Ствараючы сабе свой Рай,
Я спалучаў са словам слова,
Ствараў сваёй надзеі край.
Але не дамагчыся мэты!
Не атрымала мара плоць.
Недастаткова сіл паэту
Адмераў у свой час Гасподзь!
У студзені пад снегам дрэмлюць ружы.
Квітнець для іх - зіма не лепшы час.
Якую рыфму падбяру для вас?
Вядома, гэта будзе рыфма "сцюжы"!
У слоўніку шмат бачу розных слоў -
Там часта рыфму добрую шукаю.
Чытач, Вам падабаецца якая?
З чым зарыфмую я назоўнік "кроў"?
На мове не бацькоў, але сяброў
Пішу - быць можа хтосьці прачытае...
А снег на скронях у мяне не тае,
І з кожным годам халаднее кроў.
Радок падобны часта баразне.
Што прарасце? Не ведаю яшчэ я.
Ці менавіта тое, што пасею?
Ці штосьці Бог пасее за мяне?
У сядзібе цёпла ад каміна -
Нашых душаў холад не кране.
Я ізноў чытаю успаміны
Тых, што тут тварылі да мяне.
Многія на гэтым свеце мкнуцца,
Каб пакінуць след сваёй рукі.
Людзі паміраюць. Застаюцца
На паперы чорныя радкі.
Так бывае, так часам бывае:
Штосці вецер пад вечар спявае,
Ціха лісце у парку шапоча -
Распавесці пра штосці нам хоча.
Камяні не гавораць адны,
Хоць і ведаюць многа яны.
Мінаюць хутка месяцы, гады,
Жыццё сцякае горнай ручаінай.
Зусім нядаўна ты прыйшоў сюды,
І хутка трэба гэты свет пакінуць.
Кароткі шлях, а як яго прайсці?
На небе вецер не разгоніць хмары.
Спадзяйся жа аднойчы у жыцці
Спаткаць спаўненне найважнейшай мары!
Аднойчы высакародны прынц,
Блукаючы па порнасайтах,
Натрапіў на прыгажуню -
Ён доўга
Любаваўся выгібамі яе цела,
Стараўся ўявіць,
Якімі будуць навобмацак яе цыцкі,
І ў выніку, закахаўся ў яе.
Ён адшукаў яе ў далёкай Амерыцы,
І ўжо быў назначаны дзень вяселля,
Калі прыгажуня нечакана
Адмовілася ад шлюбу,
Абраўшы кар'еру ў Галівудзе.